https://lovedagesut.com/kash-kupit-zakladku-mefedron-fen-amfetamin-kokain-geroin-mdma-ehkstazi-gashish-shishki-boshki.html 11.05.2016/№19

https://derkymarket.ru/kupit-metamfa-berezniki.html image

get link Галоўнай падзеяй Года культуры, статус якога атрымаў 2016-ы, стаў Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры.

follow url Ён адбыўся 5–6 мая 2016 на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Закладки лирика в Нижней Салде Арганізатарамі гэтай першай у сваім родзе падзеі сталі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Міністэрства культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 300 вядомых культуролагаў, гісторыкаў, этнографаў, літаратуразнаўцаў і мовазнаўцаў Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Японіі, Ірана, Польшчы, Літвы, Славакіі.

Соль курить или нюхать image

click here image

Москва Сокольники image

https://cloadernesit.com/mursiya-kupit-zakladku-mefedron-fen-amfetamin-kokain-geroin-mdma-ehkstazi-gashish-shishki-boshki.html Для гасцей кангрэсу працавалі выставы выратаваных беларускімі рэстаўратарамі артэфактаў, навуковых выданняў, была прадугледжана пазнавальная экскурсійная праграма ў галоўныя сталічныя музеі і Нацыянальную бібліятэку.  

https://tuschkagrud.ru/kupit-staf-moskva-savelki.html image

https://muliasned.ru/moskva-mozhayskiy.html На адкрыцці кангрэсу атмасферу стваралі спевы і ігра музычнага калектыву на народных інструментах. Кангрэс паказаў: цікавасць да нас у свеце ёсць і іншаземныя даследчыкі гэта пацвердзілі ўжо на пленарным пасяджэнні.  

here image

https://helascrown.ru/moskva-taganskiy-kupit-zakladku-mdma-pills-green.html Вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра еўрапейскіх і амерыканскіх даследаванняў, расіянка Рэгіна Рыгорава раскрыла вынікі сумеснага з акадэмічнымі этнографамі праекта, дзе агульнымі намаганнямі быў «намаляваны» дэмаграфічны партрэт беларусаў Калінінградскай вобласці. Традыцыйна выхадцы з нашай зямлі займаюць значны адсотак насельніцтва гэтай часткі Расіі. Са стасункаў з заходнім, але ўсё ж усходам мы пераносімся да польска-беларускіх узаемаўплываў. Пра іх расказала расіянка Валянціна Дыянава, прапануючы з’яву транскультурацыі як стратэгію вывучэння культурнай спадчыны Беларусі. У сваіх доследах вучоная абапіралася, у прыватнасці, на працы айчыннага гісторыка Доўнар-Запольскага. Аднымі з герояў даклада сталі такія «беларускія палякі», як А.Міцкевіч, Э.Ажэшка, чый 175-гадовы юбілей адзначаецца ў гэтым годзе, а таксама менш знакамітыя імёны.

Аднак беларусістаў можна знайсці і на больш далёкіх геаграфічных каардынатах. Прафесар Цукубскага ўніверсітета Усуяма Тасінобу расказала на кангрэсе пра жыццядзейнасць беларускай мовы і літаратуры ў культурнай прасторы Японіі. У.Тасінобу стала ініцыятарам выхаду сумеснага з БДУ практычнага дапаможніка пачатковага курсу беларускай мовы ў Японіі пад назвай «Спрабуйма!». Японцы вылучыліся ў любові і павазе да беларусістыкі ўжо даўно. Насамрэч тыя з іх, хто насяляе Беларусь, таксама ставяцца неабыякава да роднай мовы краіны, што стала іх домам. Японцы вывучаюць яе і прапагандуюць гэта, не забываючыся, аднак, і пра распаўсюджанне сваёй культуры. У той жа час беларускія дыяспары не заўсёды актыўныя. Аб незапатрабаванай спадчыне нашай дыяспары можна даведацца ад прадстаўніка Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі Лявона Юрэвіча.

Сапраўды, прасцей справа захавання і развіцця беларусістыкі бачыцца на роднай зямлі, дзе можна знайсці моцную падтрымку як дзеячаў культуры, так і навукоўцаў. Апошнія атрымалі ў дні мерапрыемства магчымасць прапанаваць замежным гасцям вынікі сваіх доследаў.

Тэмы сесій вызначыла само жыццё і яе сучасныя рэаліі, а таксама кола праблемных пытанняў вакол паспяховага існавання беларускай культуры. Адзін з самых старажытных элементаў беларускай ідэнтычнасці – дойлідства. Яго рысы ў еўрапейскай прасторы на кангрэсе раскрыў Аляксандр Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. А ганаровы архітэктар Расіі Ўладзімір Бясолаў працягнуў тэму разглядам дасягненняў беларускай школы архітэктуразнаўства як самастойнай галіны сусветнай славістыкі.

Сярод тэм, якія мы яшчэ не закранулі і якім прысвячаліся сесіі кангрэса, былі нацыянальная культура, мова і літаратура, культура рэгіёнаў Беларусі і нацыянальных супольнасцяў, этнакультурныя працэсы, гісторыя і сучаснасць, а таксама метадалагічныя аспекты і гісторыка-тэарэтычныя канцэпцыі. Пасяджэнні кангрэса праходзілі ў фармаце тэматычных блокаў.

Дыскусіі, якія разгортваліся на секцыях, паказвалі: праблемы функцыянавання беларускай культурнай прасторы ёсць, але яны вырашальныя ў рознай часавай перспектыве. Выяўленчае мастацтва Беларусі, якое характарызуецца актыўным наватарствам і суіснаваннем розных стыляў, патрабуе і ад крытыкаў не спыняцца, а ўзмацняць сваю ролю, больш глыбока асэнсоўваць новыя напрамкі развіцця мастацтва і сачыць за нараджэннем мастацкіх канцэпцый.

Нельга забывацца на нашыя традыцыі манументальнага мастацтва. Манументальная скульптура – гэта інструмент услаўлення гістарычных асоб, узмацнення дзяржаўных ідэалаў. Яна надае гарадам і гістарычным мясцінам непаўторнасць, робіць іх больш запамінальнымі і эстэтычнымі.

На сесіі, прысвечанай кіна- і відэамастацтву, даследчыкі ўздымалі вострую праблему развіцця беларускай кінадраматургіі, якая магла б стаць апорай нацыянальнага кіно. Удзельнікі звярнулі ўвагу на патрэбу распрацоўкі навуковай канцэпцыі развіцця нацыянальнага кінематографа і рэпертуару нацыянальных поўнаметражных фільмаў. Што датычыцца «музычнай» сессіі, то паралельна з праблемай захавання і развіцця класічных традыцый айчыннай кампазітарскай, музычна-выканальніцкай і балетнай школ, дзякуючы, мабыць, 25-годдзю міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» разглядаліся і праблемы развіцця айчыннага шоу-бізнесу, прапаганды нацыянальнай эстраднай творчасці. Гэта, магчыма, адзін з тых выпадкаў, калі прымусовае рэгуляванне не ў паўнамоцтвах «загадваць» сэрцу слухача.

Тэатразнаўцы вялі гаворку пра пошукі новага зместу і новай сцэнічнай мовы ў адлюстраванні рэчаіснасці, пераасэнсаванне месца, функцыі, ролі тэатральнага мастацтва ў грамадстве. Патрабуе ўвагі прапаганда тэатральнай культуры Беларусі.

Традыцыйна ўздымаліся пытанні нацыянальнай мовы, літаратуры. На сесіях падкрэслівалі запатрабаванасць актыўных высілкаў у пошуках новага зместу і новых формаў адлюстравання рэчаіснасці, пера­асэнсаванне ролі літаратуры ў грамадстве. Пакуль нязменна патрабуюць увагі пытанні папулярызацыі беларускай літаратуры. Магчыма, пэўную пазітыўную ролю тут могуць адыграць намаганні прафесійных саюзаў. Тэма іх дзейнасці ўздымалася на кангрэсе асобна.

Амаль усе секцыі кангрэса былі прысвечаны юбілейным датам дзеячаў беларускай культуры і мастацтваў, якімі поўніцца сёлетні год. Гэта натхняе яшчэ раз успомніць жыццё і працу тых, хто майстраваў нашу ідэнтычнасць сваімі рукамі.

Немалаважна, што ў прывітальных словах ад імёнаў міністраў у адрас удзельнікаў кангрэсу гучалі словы падзякі беларускім даследчыкам за іх працу і надзея на тое, каб іх высілкі заўсёды мелі багаты плён. Дарэчы, падчас падрыхтоўкі ў назве кангрэса з’явілася слова «першы», што аптымістычна кажа пра далейшыя планы на новыя сустрэчы беларусістаў свету.

here Алена ЕРМАЛОВІЧ, «Навука»