27.05.2019/№21

image

21 мая ў НАН Беларусі і Інстытуце гісторыі прайшла навукова-практычная канферэнцыя.

Яна была прымеркавана да Года малой радзімы і да 50-годдзя Першамайскага раёна і называлася «Першамайскі раён Мінска: гісторыя, культура, людзі».

Такая канферэнцыя, прысвечаная гісторыі асобнай адміністрацыйнай адзінкі сталіцы нашай краіны, прайшла ў Мінску ўпершыню. Арга­нізатарамі мерапрыемства вы­ступілі НАН Беларусі, Адмі­ністрацыя Першамайскага раёна і Першамайскае раённае аб’яднанне арганізацый праф­саюзаў. Канферэнцыя аб’яд­нала больш за 450 прадстаў­нікоў устаноў адука­цыі, культуры, арганізацый і прадпры­емстваў. Гэта людзі, якія пра­цуюць у Перша­майскім раёне, уносяць значны ўклад у павышэнне інтэле­ктуальнага, культурнага і інавацыйнага развіцця Мінска і Рэспублікі Беларусь у цэлым. Тут сканцэнтравана нямала інстытутаў НАН Беларусі, а будынак яе Прэзідыума займае цэнтральнае месца на гербе раёна.

image

Яшчэ да адкрыцця кан­ферэнцыі яе ўдзельнікі пазна­ёміліся з выставай пра­дукцыі ААТ «Прыборабудаўнічы завод Аптрон», фотавыставай Першамайскага раённага аб’яднання арганізацый пра­фсаюзаў «Цудоўны Першамай», кніжнымі выставамі Нацыянальнай бібліятэкі Бе­ларусі і Цэнтральнай навуковай біблі­ятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, выставачнай экспа­зіцыяй упраўлення па адукацыі «Першамайскі раён: традыцыі і сучаснасць», выставай жывапісных работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.Г. Глебава «З любоўю да роднага краю!».

Адкрыў працу канферэнцыі дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч. З прывітальным словам выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Ула­дзімір Гусакоў, які пад­крэсліў, што «Перша­майскі раён – гэта месца высокай канцэнтрацыі творчых ідэй, навейшых ведаў і высокіх тэхналогій». Прывіталі ўдзельнікаў канферэнцыі кіраўнік адмі­ністрацыі Першамайскага раёна Ігар Кудрэвіч і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты Прад­стаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспу­б­лікі Беларусь Максім Місько.

Важным этапам канферэнцыі стала цырымонія ўзнагароджання. Грама­тамі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі за ўклад у вывучэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны адзначаны шэраг арганізацый Першамайскага раёна. Акадэмік-сакратар Аддзялення Аляксандр Каваленя ўручыў таксама пасведчанні лаўрэатаў прэ­міі спецыяльнага фонду Прэ­зідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных наву­чэнцаў і студэнтаў. І. Кудрэвіч узна­гародзіў дып­ломамі пера­можцаў алімпія­днага руху 2018/2019 навучальнага года.

У сваім дакладзе ён распавёў пра сучасныя тэндэнцыі сацыя­льна-эканамічнага разві­ц­ця Першамайскага раёна, важнейшыя дасягненні і перспектывы. З дак­ладамі, прысвечанымі гісто­рыі і сучас­насці раёна выступілі вучоныя Інстытута гісторыі (В. Лакіза, А. Доўнар, І. Варанкова) і Музея Якуба Коласа (А. Трафімчык). Вельмі важна, што аб выніках сваіх дас­ледаванняў, прысвечаных гіс­торыі малой радзімы, распавялі і навучэнцы сталічных гімназій № 9 і № 38.

Канферэнцыя працягнула працу ў Інстытуце гісторыі. На двух секцыях былі прадстаўлены даклады, тэматыка якія ахапіла аду­-кацыйную прастору, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё, стан прамысловасці Першамайскага раёна.

На заканчэнне работы канферэнцыі ўдзельнікам было прапанавана наведаць музей гісторыі НАН Беларусі, археалагічную навукова-музейную экспазіцыю Інстытута гісторыі, музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Дзярж­аўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, вучэбна-выставачны павільён кафедры «Сельскагаспадарчыя машыны» Беларускага дзяржа­ўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Вадзім ЛАКІЗА, намеснік дырэктара па навуковай рабоце

Алена ТРУБЧЫК, старшыня савета маладых вучоных

Інстытут гісторыі НАН Беларусі