08.01.2019/№2

image

Мінулы год быў багатым на археалагічныя знаходкі, якія наглядна паказваюць асаблівасці жыцця нашых продкаў.

Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Кошман, Сяргей Ліневіч і Максім Чарняўскі прадставілі новыя цікавыя артэфакты.

https://domsbitshop.com ЖАБЕРСКІЯ ТАЯМНІЦЫ

Гісторыкі – героі шматлікіх публікацый нашага тыднёвіка. На яго старонках, а таксама ў іншых СМІ неаднаразова асвятляліся адкрыцці, зробленыя падчас раз­віцця навуковага кірунку «Падводная археалогія». Напрыклад, восенню 2018 года каля вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна Гро­дзенскай вобласці падводнымі археолагамі разам з удзельнікамі клуба «Марскі Пегас» (кіраўнік А.С. Ліхачоў) і беларускімі джыперамі з дна Нёмана быў падняты ўнікальны драўляны човен ХVІ ст. Транспарціроўка артэфакта ў Мінск, яго захаванне і першасная кансервацыя сталі для супрацоўнікаў Інстытута гіс­торыі НАН Беларусі пэўнымі выпрабаваннямі і дасягненнямі.

image

Свой вынік далі і даследаванні на месцы Жаберскага замка. С. Ліневіч – кіраўнік створанай пры Інстытуце гісторыі спецыялізава­най навукова-даследчай групы падводнай архе­алогіі. Апошнія чатыры гады палявы сезон для падводных археолагаў пачынаецца напрыканцы зімы ў лютым, з даследаванняў на месцы Жаберскага замка. «Дзякуючы вынікам працы 2018 года мы можам не толькі разважаць пра тое, як выглядалі драўляныя абарончыя элементы замкаў XVII ст., але і пабачыць іх канструкцыю на канкрэтным прыкладзе, а пры належным фінансаванні нават аднавіць іх на тэрыторыі іншых беларускіх замкаў. Калі будынкі з цэглы і каменя захаваліся шмат дзе, то драўляныя канструкцыі з’яўляюцца ўнікальнымі і будуць выступаць пэўнай турыстычнай атракцыяй», – лічыць С. Ліневіч.

see ПА СЛЯДАХ НАПАЛЕОНА

В. Кошман поруч с французскімі, бельгійскімі і расійскімі калегамі ўжо не першы год вывучае месца пераправы арміі Напалеона цераз Бярэзіну, якая адбылася ў канцы лістапада 1812 г. Падрыхтоўка да пераправы, функцыянаванне мастоў і імправізаванага вялікага палявога лагера на працягу некалькіх дзён пакінулі шматлікія матэрыяльныя сведчанні аб знаходжанні ў гэтым кампактным рэгіёне шматтысячнага войска, яго пераправы і ваенных суты­к­ненняў па абодвух баках ракі. Вялікія надзеі ўскладаюцца на падводныя даследаванні ў наваколлях вёсак Сту­дзёнка і Брылі, якія пачалі рэалізоўвацца дзякуючы дайвер-клубу «Марскі Пегас», прафе­сійным археолагам-дайверам Нацыянальнага інстытута прэвентыўных археалагічных даследа­ванняў (Францыя), Бельгій­скага свабоднага ўніверсітэта. Шэраг важных артэфактаў сталі асновай выставы «Напалеон на Бярэзіне: міф і рэальнасць», якая была арганізавана і праведзена ў г. Мантро-фон-Ён (Францыя) у лютым 2018 г. Гэтыя ж артэфакты былі выкарыстаны і для часовай выставы, прысвечанай падзеям 1812 г. на Барысаўшчыне, на базе ДУ «Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музей».

https://starshfox.com ШТО ХАВАЮЦЬ ТАРФЯНІКІ?

Вялікую ўвагу даследчыкаў прыцягваюць артэфакты неаліту – бронзавага веку са стаянкі Крывіна-3 (Сененскі раён). «Крывінскі тарфянік паспрыяў захаванню прадметаў з арганічных матэрыялаў, – кажа М. Чарняўскі. – Увогуле, знайсці падобную тарфяную стаянку для археолага – вялікая ўдача, у свой час гэтаму вельмі паспрыяла меліярацыя».

М. Чарняўскі працуе тут з 2000 года. Працэс раскопак няхуткі: важна ўсё рабіць не спяшаючыся, каб не пашкодзіць культурны слой. У мінулым годзе рабоце перашкаджалі моцныя дажджы. Але нягледзячы на гэта, пашчасціла знайсці рэшткі керамікі, крамянёвых і касцяных прылад працы – усе яны належаць да 3 тыс. да н. э.

image

image

image

Самае каштоўнае – зааморфная касцяная падвеска ў выглядзе змяі, рэшткі бурштынавых упрыгожванняў, а таксама флейта з косці жорава. Таксама на помніку былі выяўлены чалавечыя астанкі, што дало мажлівасць часткова рэканструяваць воблік жыхара Паўночнай Беларусі перыяду позняга неаліту – ранняга бронзавага веку. Усяго ж за апошні год былі даследаваны дзясяткі археалагічных аб’ектаў: ад каменнага веку да Другой сусветнай вайны. Усе яны патрабуюць далейшага навуковага асэнсавання, уключэння ў падручнікі па гісторыі для сярэдніх школ і ВНУ. Толькі з цікавым, навукова ўзважаным каментарам гэтыя артэфакты і прыцягнуць да сябе ўвагу.

Богородицк купить закладку мефедрон, кокаин, героин, скорость меф ск, мдма, амфетамин, гашиш, экстази, шишки, бошки, шишки. Сяргей ДУБОВІК, «Навука»