05.10.2018/№45

image

Падчас сумеснай экспедыцыі падняты старажытны човен-даўбёнка з ракі Нёман.

Каля вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці прайшла сумесная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дайвінг-цэнтра «Марскі Пегас», беларускіх джыпераў (аматараў пазадарожжа). Адбыўся пад’ём старажытнага чаўна-даўбёнкі з ракі Нёман.

Човен-даўбёнка быў выяўлены мясцовымі жыхарамі. Ён ляжаў на рач­ным дне пад нахілам на глыбіні ад 0,4 да 1,5 м і на адлегласці ад 2 да 5 метраў ад берага. Яго даўжыня – 8,4 м, шы­рыня – 0,87 м, вышыня болей за 0,6 м. Чаўны мелі шырокае выкарыстанне ў гаспадарцы. Яны выступалі асноўным відам воднага транспа­рту для старажытных жыхароў на тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з сярэдзіны каменнага веку. У асобных рэгіёнах выкарыстанне чаўноў фіксавалася амаль да канца ХХ ст. Пасля падрыхтоўчых работ пад’ём лодкі праводзілі 26 і 27 кастрычніка група падводнай археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дайверы «Марскога Пегаса», беларускія джыперы.

Аперацыя па пад’ёму складалася з чатырох этапаў. На першым пры дапамозе мотапомпы былі размыты пясчаныя адкладанні і заведзены фіксуючыя ленты. Падчас другога этапу човен з іх дапамогай быў пры­мацаваны да металічнай канструкцыі, якая забяспечвала трывалую фіксацыю і размеркаванне вагі пры падняцці на бераг. На трэцім этапе човен быў падняты пры дапамозе пад’ёмнага крана і зафіксаваны на беразе. Затым артэфакт быў дастаўлены ў Мінск.

Зараз човен знаходзіцца ў Інсты­туце гісторыі НАН Беларусі. Вызначана, што човен зроблены прыблізна ў 1500–1510 гадах. Праведзена дэндрахраналагічнае датаванне артэфакта пад кіраўніцтвам Максіма Ярмохіна, вядучага навуковага супрацоўні­ка лабараторыі прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслінных супольнасцяў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі. Узрост дуба на момант рубкі быў каля 300 гадоў!

https://eliboreken.info/bern-kupit-zakladku-kokain-amfetamin-mefedron-geroin-mdma-ehkstazi-gashish.html Сяргей ЛІНЕВІЧ,

https://asosismurf.info/balahna-kupit-zakladku-kokain-amfetamin-mefedron-geroin-mdma-ehkstazi-gashish.html Інстытут гісторыі НАН Беларусі