04.06.2018/№23

image

Прафесійныя археолагі збіраюцца на канферэнцыях для абмеркавання вынікаў мінулагодніх палявых даследаванняў.

source site Мірскія знаходкі

Беларускія даследчыкі пабывалі ў Любліне (Польшча) і Львове (Украіна), а 24–25 мая правялі ў Міры і Мінску Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2017 годзе», на якую запрасілі калег з замежжа, прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый, у тым ліку Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Паміж Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і Музеем «Замкавы комплекс «Мір» шмат гадоў існуюць трывалыя навуковыя сувязі па розных напрамках. Праводзяцца сумесныя археалагічныя даследаванні на месцы былога палаца Святаполк-Мірскіх пад кіраўніцтвам І.Ганецкай. Атрыманы тысячы новых артэфактаў – крыніц па гісторыі паўсядзённага жыцця XVI – XIX стст. жыхароў Міра. Яны, а таксама найбольш цікавыя знаходкі з раскопак Навагрудка сталі асновай для падрыхтоўкі новай выставы «Феадальныя рэзідэнцыі XVI – XVIII стст. у святле археалагічных даследаванняў». Гэтыя падзеі, а таксама тое, што 2018 год – гэта Год малой радзімы, сталі галоўнымі фактарамі для правядзення першага дня канферэнцыі менавіта ў Мірскім замку.

http://yasen-park.ru/earring/uhta-kupit-ecstasy-ups.html Клопат пра спадчыну

Аўтар гэтых радкоў выступіў з дакладам «Археалагічная спадчына Беларусі сёння: што зроблена і што рабіць?». Адзначалася, што вынікі працы археолагаў выкарыстаны пры распра­цоўцы праектнай дакументацыі першага ў краіне археалагічнага музея пад адкрытым небам на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» каля в. Камянюкі (сумесная праца Інстытута гісторыі НАН Беларусі, НП «Белавежская пушча», «Брэстрэстаўрацыя­праект»). Узвядзенне гарадзішча жалезнага веку з абарончымі валамі, драўля­най вежай і мостам цераз роў з вадой, жылымі і гаспадарчымі пабудовамі практычна завершана. Ажыццяўляўся пастаянны маніторынг сітуацыі аховы археалагічнай спадчыны ў рэгіёнах. Але выдзеленых бюджэтных сродкаў на археалагічныя даследаванні хацелася б мець больш. У тым ліку на развіццё спецыяльных метадаў, набыццё адмысловага абсталявання для археалагічных пошукаў і аналізаў. Разам з тым павінна актыўна развівацца грантавая і праектная сістэма фінансавання пад канкрэтныя даследаванні.

Пра выяўленыя праблемы ў галіне аховы археалагічнай спадчыны распавяла Г.Цімафеенка. Нарматыўныя і прававыя дакументы ёсць, а вось выконваюць іх на месцах не заўсёды. Як прыклад, моцныя пашкоджанні курганных комплексаў эпохі бронзы ў Жлобінскім раёне падчас вырубкі лесу, якая звязана з барацьбой з жуком-караедам, а таксама варварскае знішчэнне «чорнымі капальнікамі» курганаў Сярэднявечча на Гомельшчыне.

Загадчык цэнтра Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Ляўко паказала важнейшыя вынікі вывучэння археалагічнага комплексу Копысь, дзе ў 2017 годзе адбылося добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра з рэканструкцыяй асобных яго элементаў. Зараз госці горада могуць пазнаёміцца з адноўленымі драўлянымі элементамі абарончых умацаванняў горада XVII ст.

Не пакінуў абыякавымі ўдзельнікаў канферэнцыі даклад загадчыка аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута В.Кошмана на тэму «Археала­гічна-пошукавыя работы 2017 г. на месцы масавых расстрэлаў 1942–1943 гг. ва ўрочышчы Благаўшчына». Выяўле­ныя знаходкі – сведчанне велізарнай трагедыі тысяч знішчаных грамадзян краін Заходняй Еўропы і СССР.

Усяго былі агучаны 49 дакладаў. У дыскусіі чарговы раз падкрэслівалася, што сёння развіццё археалагічнай навукі патрабуе новых падыходаў і напрамкаў комплекснага аналізу археалагічных артэфактаў, а значыць цеснага супрацоў­ніцтва гуманітарыяў з вучонымі прыродазнаўчых навук. Неабходна выкарыстанне метадаў, якія характэрны для фізікі, хіміі, матэматыкі, геалогіі, біялогіі, палеамагнітных, радые­вугля­родных, спектральных, паліналагічных, трасалагічных.

http://telegra.ph/Vyvod-deneg-s-paypal-na-webmoney-08-12 Страты

На вялікі жаль, беларуская археалогія панесла страты. Пайшлі з жыцця вядомыя вучоныя С.Я.Рассадзін і Г.В. Штыхаў. Іх навуковая кар’ера была такой рознай па працягласці, але насычанай шматлікімі адкрыццямі рознакультурных помнікаў археалогіі, раскопкамі, тэарэтычнымі разважаннямі і публіка­цыямі.

Вадзім ЛАКІЗА,

намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі