22.01.2018/№4

image

Археалогія і старажытная гісторыя Прыпяцкага Палесся заўсёды карысталіся павышанай увагай з боку даследчыкаў.

Прычыны яе добра вядомы. Гэтая вобласць на працягу тысячагоддзяў з’яўлялася зонай інтэнсіўных кантактаў розных этнічных масіваў.

Канец І тыс. да н.э. – 1-я пал. І тыс. н.э. не выключэнне. У гэты час яна набыла раней у гісторыі невядомыя характарыстыкі, яркасць якіх асабліва прыкметна ў распаўсюдж­ванні культурных стандартаў на далёкія тэрыторыі. У гэты час адбываецца станаўленне, развіццё якасна новай сацыякультурнай з’явы – зарубінецкай культуры.

Зарубінецкая праблематыка (паходжанне, гістарычны лёс, дачыненне да славянскага этнасу) за апошнія 50 год стала культавай. Характэрна імклівае павелічэнне гістарыяграфічнай базы не скарачала колькасці нявырашаных пытанняў. Адным з іх з’яўлялася версія аб запусценні палескага рэгіёну ў сярэдзіне І ст. н.э. і яго слабай заселенасці носьбітамі вельбарскай культуры з канца ІІ ст. У апошняе дзесяцігоддзе супрацоўнікі Інстытута гісторыі (В.Г.Белявец, В.С.Вяргей) абгрунтавалі існаванне пост­зарубінецкіх старажытнасцяў тыпу Курадава на шэрагу помнікаў у Прыпяцкім Палессі. На думку аўтараў, яны склаліся ў выніку ўзаемадзеяння традыцый насель­ніцтва класічнай зарубінецкай культуры і перыферыйных груп кола культур усходнееўрапейскай лясной зоны пасля крызісных з’яў у І ст. н.э. Існуе і другое меркаванне: на матэрыялах паселішчаў Прыпяцкага Палесся аўтарам гэтых радкоў і яе калегамі – навуковымі супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.Касюк і Э.Ляшкевіч (на фота) – вылучаны комплексы, сфарміраваныя ў 1-й пал. І тыс. н.э., якія тыпалагічна ўзыходзяць да класічнай зарубінецкай культуры, што дае падставы бачыць зарубінецкую лінію культурнага развіцця ва ўмовах рымскіх уплываў.

Праведзеныя ў 2017 годзе даследаванні на помніках археалогіі каля вёсак Бярэжцы, Малы Малешаў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, Яськавічы Салігорскага раёна істотным чынам папоўнілі факталагічную базу схемы гісторыка-культурнага развіцця Палесся ў 1-й пал. І тыс. н.э. і ўмоў фарміравання пражскай культуры, якая склалася на наш час. Значнай падзеяй стала адкрыццё жытловага комплексу з познезарубінецкімі матэрыяламі на правым беразе ракі Морач, дзе знойдзены выраб з выемачнай эмаллю, які датуецца другой паловай ІІ – першай паловай ІІІ ст.

Па выніках вывучэння паселішча Бярэжцы на левым беразе ракі Сцвіга відавочна, што канструкцыі даследаваных жытлаў (слупавыя, зрубныя), марфалагічныя і тэхналагічныя асаблівасці ляпных пасудзін, праселак, наяўнасць хлябцоў з гліны ў комплексах жытлаў і ям спалучаюць як познезарубінецкія так і раннепражскія традыцыі. Знаходка ж бронзавай двухчленнай прагнутай падвязной фібулы, час існавання якой звязваецца з фазай D рымскага часу – канец ІІІ – 1-я пал. ІV ст., сведчыць аб вывучэнні на паселішчы Бярэжцы перыяду, калі адбываўся пераход ад познезарубінецкіх традыцый да раннепражскіх.

Важным вынікам даследаванняў з’яўляецца запаўненне датаванымі помнікамі храналагічных лакун, якія існавалі пасля мяркуемага заняпаду зарубінецкай культуры ў яе класічным праяўленні (2-я пал. І ст.) да IV ст. н.э. напярэдадні складвання славянскай пражскай культуры. Гэта цалкам перакрэсліла канцэпцыю, распрацаваную ў 60–80-х гадах ХХ ст., «аб спыненні існавання зарубінецкай культуры і спусташэнні палескага рэгіёна ў сярэдзіне І ст. н.э.» і адкрыла новыя магчымасці рэтраспектыўнага пошуку вытокаў раннесярэдневяковых славянскіх старажытнасцяў. Можна лічыць даказаным, што Прыпяцкае Палессе ад пачатку І тыс. н.э. ніколі не было пазбаўлена карэннага насельніцтва.

У арганізацыі даследаванняў прынялі ўдзел кіраўніцтва Жыткавіцкага райвыканкама, сялянскай гаспадаркі М.Г.Шруба, члены Тураўскага навукова-асветніцкага таварыства, супрацоўнікі Тураўскага краязнаўчага музея, члены добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Салігорска, супрацоўнікі і выхаванцы Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Салігорскага раёна, Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Салігорскага раёна.

http://telegra.ph/Kupit-bitkoin-privat-08-14 Ганна БЯЛІЦКАЯ,

Купить mdma в Ступино навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Обмен Bitcoin BTC на Qiwi RUB Фота С.ДУБОВІКА, «Навука»