follow 08.11.2017/№45

соль для ванн наркотик купить image

купить наркотики в тюмени Урачыстая прэзентацыя «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» прайшла ў Прэзідыуме НАН Беларусі

follow link Сёлета ў Год навукі вучоныя з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі завяршылі работу над адным з буйных праектаў беларускай гуманітарыстыкі ХХ–ХХІ стст. – фундаментальным «Гістарычным слоўнікам беларус­кай мовы».

У 37-мі выпусках гэтага ўні­кальнага выдання адлюстраваны склад, стан і якасць лексікі беларускай мовы XIV–XVIII стст., лексікі, якая поўна рэпрэзентуе разнастайныя бакі жыцця нашых продкаў, асаблівасці іх менталітэту, іх каштоўнасныя, этычныя прыярытэты, сведчыць аб узроўні развіцця прававых, сацыяльна-эканамічных адносін, матэрыяльнай і духоўнай культуры ў сярэдневяковай Бела­русі. Пра неабходнасць такога слоўніка гаварылася яшчэ ў 20-я гады ХХ ст., аднак планамерная праца над ім пачалася толькі ў 1960 годзе ў сектары гісторыі беларускай мовы Інстытута мова­знаўства імя Якуба Коласа пад кіраўніцтвам А.І.Жураўскага і працягвалася да гэтага часу пад кіраў­ніцтвам А.М.Булыкі.

Вынікам першага этапу работы (1960–1972) стала вызначэнне яго храналагічных межаў і крыніц (ніжэйшая датуецца XIV ст., вышэйшая – XVIII ст.); выпрацоўка прынцыпаў яго напісання; стварэнне картатэкі. Апошняя налічвае 1 млн 60 тыс. картак і сама можа лічыцца нацыянальна-культурнай каштоўнасцю. Пры яе складанні першапачаткова выкарыстоўвалася поўная выбарка: на асобную картку выпісвалася кожнае слова з пэўнага помніка не менш за адзін раз. Найбольш плённа над стварэннем картатэкі працавалі А.І.Жураўскі (выпісаў 145 тыс. картак), З.К.Тур­цэвіч, І.І.Крамко, П.В.Вярхоў, У.В.Ані­- чэнка, А.К.Юрэвіч, А.І.Яновіч, І.В.Шадурскі, А.М.Булыка, А.А.На­порка, Н.Ц.Кажура, І.Д.Сухан, А.П.Груца. Сёння ў аддзеле вядзецца работа па алічбоўцы карта­тэкі, што ў перспектыве пашырыць магчымасці яе выкарыстання. Так, праз уключэнне ў адзіны банк даных славянскіх гістарычных картак стане магчымым ажыц­- цяўленне праектаў па супастаўляльным выву­чэнні лексічных фондаў славянскіх моў на вычарпальным матэрыяле. Другі этап работы над слоўнікам (1973–2017) звязаны з напісаннем слоў­нікавых артыкулаў і іх публікацыяй у Выда­вецкім доме «Беларуская навука». Слоўнікавыя артыкулы ўключаюць у сябе загаловачнае слова, яго граматычную характарыстыку, дэфініцыю, ілюстрацыйны матэрыял з тэкстаў XIV–XVIII стст., дзе гэта слова зафіксавана. Аўтары слоўніка імкнуліся храналагізаваць бытаванне беларускага слова, таму заўсёды адзначалі яго найбольш раннія і познія пісьмовыя фіксацыі ў старабеларускай мове і ступень ужывання ў рознажанравых друкаваных і рукапісных крыніцах. Прыклады-ілюстрацыі падаюцца з захаваннем усіх моўных асаблі­васцей помнікаў, таму даюць каштоўныя факты для вывучэння графікі, арфаграфіі, марфалогіі беларускай мовы. Традыцыйна ў слоўніку адзначаюцца мнагазначныя словы, словы-амонімы, фразеа-лагізмы, устойлівыя выразы.

Рэдактарамі слоўніка з’яўляліся А.М.Булыка (выпускі 1–37), А.І.Жураўскі (1–14), памочнікамі рэдактара – Н.Ц.Кажура (1–13), Л.І.Рабаданава (14–17), З.К.Турцэвіч (17–26), В.У.Мяснікова (27, 28), Г.У.Федарэнка (30–37).

«Гістарычны слоўнік беларускай мовы» мае неаспрэчную навуковую, практычную і сацыяльную вартасць. Яго матэрыялы шырока выкарыстоў­ваюцца пры падрых­тоўцы навукова-тэарэтычных прац, прысвечаных фарміраванню і эвалюцыі лексічнай сістэмы беларускай мовы ў цэлым і яе стылявых разнавіднасцей у прыват­насці, характарыстыцы асаблівасцей слоўнікавага складу асобных стара­беларускіх помнікаў. Яны запатрабаваны пры ўкладанні розных тыпаў лексікаграфічных даведнікаў, у выкладчыцкай практыцы ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь; у выкананні міждысцы­плінарных праектаў; пры вырашэнні асобных пытанняў літаратура­знаўства, кнігазнаўства, края­знаў­ства, гісторыі; пры ства­рэнні электронных калекцый і збораў стара­беларускіх кніжных пом­нікаў; пры фарміраванні падкорпуса «Старабеларуская мова» Нацыяна­льнага корпуса беларускай мовы.

Урачыстая прэзентацыя слоўніка прайшла ў Прэзідыуме НАН Беларусі з удзелам яго Старшыні Уладзіміра Гусакова.

image

На сустрэчы прысутнічалі ветэраны Інстытута мовазнаўства, якія працавалі над стварэннем шматтомнага слоўніка на працягу дзесяцігоддзяў. Усе яны, уключаючы першых аўтараў – Аляксандра Булыку і Івана Крамко – былі адзначаны падзя­камі, граматамі і медалямі.

http://sound.ptzsite.ru/life/lsd-25-kupit.html Наталля ПАЛЯШЧУК,

ангарская 23а липецк загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы

http://capitalfastpitch.com/good/effekt-ot-kokaina.html Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

http://happywines.com/life/zakladka-marok-i-reperov.html Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі