go 08.11.2017/№45

click here image

купить соль в армавире У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла ў свет кніга «Летуценнасць і вялікія здзяйсненні: Успаміны пра Івана Навуменку».

http://weddingdiscount.ru/race/spays-zakladka-krasnodar.html Укладальнік, аўтар прадмовы – член-карэспандэнт НАН Беларусі Сцяпан Лаўшук. Ён з’яўляецца і аўтарам артыкула «Па – добраму, па – зямляцку», змешчаным тут жа. У ім Сцяпан Сцяпанавіч шчыра расказвае пра свайго славутага земляка.

click Гэта ўжо трэцяя кніга ўспамінаў, укладаль­нікам і рэдактарам якой з’яўляецца С.Лаўшук. Да яе былі «Жыццё не песціла мяне: успаміны пра Васіля Уладзіміравіча Івашына» (Мінск: Беларускі Дом друку, 2013. – 240 с.), «Дарыў святло сваёй душы людзям і Айчыне. Успаміны пра Юльяна Сяргеевіча Пшыркова» (Мінск: Беларуская навука, 2015. – 215 с.).

У сёлетнім выданні звыш пяцідзесяці аўтараў пакінулі свае мемуары пра выдатнага сына беларускай зямлі – былога франтавіка, народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяр­жаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, дэпутата і Старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1985–1990 гадах, які дзесяць гадоў (1982–1992) працаваў на пасадзе віцэ-прэзідэнта па гума­нітарных навуках (папярэднікамі яго былі Якуб Колас і Кандрат Крапіва).

Нагадаем, што пад кіраўніцтвам С.Лаў­шука творчы калек­тыў Інстытута літа­ратуразнаўства працуе над выданнем Збору твораў Івана Навуменкі ў дзесяці тамах: ужо выйшла дзевяць тамоў, апошні павінен пабачыць свет у канцы 2017 года.

У новай кнізе ўспамінаў асвятляюцца розныя старонкі жыцця і дзейнасці народнага пісь­менніка. Напрыклад, у артыкуле дактаранта І.Шаладонава Навуменка параўноўваецца з зубрам, акцэнтуецца ўвага на тым, што гэта падабенства тычыцца не толькі волатаўскага фізічнага аблічча Івана Якаўлевіча, але і яго сацыяльнага, грамадскага і навуковага статусу. І доктар філалагічных навук І.Чарота заўважае, што ў яго памяці «постаць І.Я.Навуменкі ўсплывае як высокая і моцная не толькі вонкава. І светлая».

Канешне ж, кожны з тых, хто дзеліцца з чытачом успамінамі пра Навуменку, уносіць нешта сваё ў канцэпцыю партрэта пісьменніка, праламляе праз прызму ўласнага ўспрымання і яго справы, і дзеянні, і нават словы. Кожны выпукляе і адцяняе нешта сваё, у адпаведнасці са сваім бачаннем вобраза гэтага чалавека, яго жыццёвага шляху, яго літаратурнай спадчыны. Таму кніга «Летуценнасць і вялікія здзяйсненні» ўяўляе свое­асаблівы дыялог пра І.Навуменку, асобу, якой цікавіліся і цікавяцца многія.

У кнізе ёсць спроба закрануць і такі малавядомы бок яго жыцця, як адносіны да Бога і царквы. У артыкуле Людмілы Сіньковай прыведзена выказванне Навуменкі аб тым, што сучаснай генерацыі дзяцей трэба з хрысці­янствам знаёміцца: «Уявіце сабе, а што мы зналі пра чалавека, што так ужо адкідвалі – хто збудаваў гэты свет, як ён будаваўся. Мы ж і самі не ведаем». Тут прыводзяцца ўрыўкі з размоў аб дзяцінстве будучага пісьменніка, акадэміка і грамадскага дзеяча І.Навуменкі, калі ён разам з дзедам наведваў царкву, прычашчаўся, спалу­чаў, здаецца, неспалучаемае – царкву, прычасце з піянерскім «атэізмам».

Кніга ўспамінаў пра І.Навуменку дазволіць глыбей разабрацца ў яго творчасці, лепш зразумець яго непаўторную індывідуальнасць, мудрую педагогіку яго мастацкіх твораў, каларыт часу, у які ён жыў. Яе пазнавальная каштоў­насць бясспрэчная, тым больш што на яе старонках мы чуем нярэдка яго жывы голас і інтанацыі, дакладна перададзеныя мемуа­рыстамі, якія былі сведкамі і ўдзельнікамі размоў з Іванам Якаўлевічам.

click here Зінаіда ДРАЗДОВА,

купить закладки в одессе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры,

http://angeluspa.com/life/kupit-spays.html мовы і літаратуры НАН Беларусі