http://docaret.com/projects/podium-s-vikatnoy-krovatyu-svoimi-rukami.html подиум с выкатной кроватью своими руками 25.09.2017/№39

image

Інтэрв'ю з Іванам САВЕРЧАНКАМ, дырэктарам Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

Іван САВЕРЧАНКА, дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі стаў лаўрэатам міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» за 2016 год.

http://www.wizar.myjino.ru/sharre/hohli-o-krime-poslednie-novosti-video.html – Што для вас гэтая ўзнага­рода?

– Перш за ўсё, добры стымул для далейшай творчасці і новых навуковых даследаванняў. Яна натхняе, дае магчымасць акумуляваць духоўныя сілы для ўвасаблення наватарскіх праектаў. Вельмі істотна, каб гэта ўзнагарода дала надзею моладзі, якая разважае над выбарам жыццёвага шляху, падштурхнула іх да навуковай і творчай дзейнасці.

click here – Хто вы найперш – беларускі гісторык, літаратар ці філолаг?

– Філалогія – мая прафесія. Сфера маіх асноўных навуковых інтарэсаў – гісторыя і тэорыя літаратуры, медыявістыка і кампаратывістыка. Галоўныя вынікі шматгадовых філалагічных і культуралагічных даследаванняў апублікаваў у дзевяці манаграфіях, сярод якіх – «Старажытная паэзiя Беларусi XVI – першая палова XVII ст.», «Сымон Будны – гуманiст i рэфарматар», «Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе Барока», «Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст.». Шмат часу адводжу кры­ніцазнаўчай, археаграфічнай, тэксталагічнай і перакладчыцкай дзейнасці. Падрыхтаваў пяць капітальных выданняў помнікаў нацыянальнага прыгожага пісьменства. Да кожнай з выдадзеных кніг напісаў уступныя артыкулы і навуковыя каментарыі.

У пачатку навуковай дзейнасці я паставіў амбіцыйную задачу – даследаваць нашу кніжную культуру і літаратуру, паказаць надзвычай вялікую пісьмовую спадчыну, якую беларусы стварылі на працягу тысячагадовай гісторыі. Так сталася, што ў перыяд СССР беларуская даўніна заставалася занядбанай. Спатрэбіліся дзесяцігоддзі напружанай працы, каб адкінуць міфы, давесці праўду, паказаць усю веліч і стваральную моц беларускага народа. Праўда, многа яшчэ належыць зрабіць, асвятліць дагэтуль малавядомыя старонкі гісторыі, вярнуць страчанае і раскіданае па свеце.

follow link – Якія галоўныя закана­мернасці развіцця літаратуры эпох, што вы вывучалі? Да чаго прыйшлі зусім новага?

– У маіх працах была выяўлена ідэйна-тэматычна­я разнастайнасць паэзіі, прозы і публіцыстыкі X–XVIII стст., раскрыты жанравы дыяпазон нацыянальнага пісьменства і літаратуры старажытнага часу, вызначаны мастацкія вартасці і эстэтычныя дамінанты беларускай літаратуры перыяду Готыкі, Рэнесансу, Барока і Асветніцтва. Мне ўдалося ўвесці ў шырокі навуковы ўжытак шэраг рарытэтных помнікаў нацыянальнага прыгожага пісьменства і літаратуры X–XVIII стст.

http://www.kotel-unilux.ru/discus/prikaz-205-ot-1505-2013.html – Хто паўплываў на вас як навукоўца?

– Займацца беларускай медыявістыкай мяне падахвоціў ленінградскі акадэмік Аляксандр Міхайлавіч Панчанка з Пушкінскага дому, калі я быў яшчэ студэнтам. Менавіта працы гэтага вучонага і яго расійскіх калег спрыялі майму навукова-метадалагічнаму сталенню. Многаму навучыў прафесар Адам Іосіфавіч Мальдзіс – навуковы кіраўнік кандыдацкай дысертацыі. Акадэмік Віктар Каваленка, колішні дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы, а таксама акадэмік Іван Навуменка падтрымлівалі мае медыя­вістычныя даследаванні, заўжды ішлі насустрач, дапамагалі і спрыялі. І, галоўнае, яны далі шмат мудрых парад, якія карысныя для мяне і сёння.

рябинки парк курск где находится – Чым цікавыя вашы працы ў сферы кампаратывістыкі для нашых суседзяў з краін СНД?

– Мне пашчасціла выконваць абагульняльную кампара­тывісцкую працу «Гісторыя беларуска-рускіх літаратурных сувязей у 4-х тт.». Для яе напісаў аб’ёмны раздзел «На сумежжы культур: Рэнесанс, Рэфармацыя і ранняе Барока». У ім прадставіў багаты фактычны матэрыял плённага і шматузроўневага ўзаема­дзеяння паміж беларускімі і рускімі пісьменнікамі, дзеячамі культуры і духоўнымі асобамі.

У маскоўскім выдавецтве «Художественная литература» надру­каваў кнігу перакладаў на рускую мову помнікаў беларускага прыгожага пісьменства пад назвай «Кладезь мудрости и благодати. Фольклор и литературные памятники Беларуси». Удзельнічаў у падрыхтоўцы анталогіі шэдэўраў фальклору і літаратуры краін СНД, якая выйшла на рускай і англійскай мовах пад назвай «Под парусом вечного неба. Фольклор и литературные памятники стран СНГ на русском и английском языках». Для выдання пераклаў на рускую мову твор беларускага пісьменніка і дыпламата XVII ст. Пятра Вяжэвіча «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV». Гэтыя працы якраз спрыяюць пашырэнню ведаў пра Беларусь у свеце, служаць духоўна-культурнаму дыялогу паміж народамі.

северный лесной пояс на карте – Якой вы бачыце сваю сучасную і будучую работу на паса­дзе дырэктара?

– На пасадзе дырэктара Ін­сты­тута літаратура­знаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі працую з задавальненнем. Я даволі рана абараніў доктарскую дысертацыю, у 38 гадоў, а затым больш за 12 гадоў працаваў вядучым навуковым супра­цоўнікам. Потым тры гады ўзна­чальваў невялікі сектар гісторыі беларускай літаратуры. За гэты час многае з задуманага паспеў зрабіць. Мне вельмі дапамагае надзвычай кваліфікаваны намеснік і энергічны вучоны сакратар, а таксама дасведчаныя ў сваёй справе загадчыкі аддзелаў і практычна ўсе супрацоўнікі. Галоўнае ў працы дырэктара – не замінаць навукоўцам рэалізоўваць іх уласныя ідэі і задумы, дапамагаць у вырашэнні навуковых і арга­нізацыйных праблем, спрыяць творчаму росту, аказваць падтрымку пры абароне дысертацый. Вельмі важна цярпліва ставіцца да кожнага з супрацоўнікаў, улічваць асаблівасці характараў.

Прыярытэт для мяне – спрыянне сучаснаму літаратурнаму працэсу, што вымагае шчыльнага супра­цоўніцтва з пісьменнікамі і майстрамі слова, як нашай краіны, так і замежнымі аўтарамі. Другі напрамак – адукацыйная сфера, выпрацоўка і функцыянаванне эфектыўнай сістэмы літаратурнай адукацыі і асветы ў краіне. Трэці – захаванне багатай нацыянальнай пісьмовай спадчыны, пашырэнне ведаў пра беларускую літаратуру ў свеце, дзеля чаго актыўна наладжваю сувязі і ўмацоўваю супрацоўніцтва з замежнымі навуковымі асяродкамі і аўтарытэтнымі філолагамі.

http://skintoskinfilms.gayfm.biz/discus/sovmestnie-zakupki-v-ssha.html Гутарыла Алена ЕРМАЛОВІЧ, Навука